2018-05-11 14:59:00

Пантыфік прыняў прэм’ер-міністра Румыніі


11 мая 2018 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Румыніі Віярыку Дэнчылэ. Затым палітык сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе шчырых перамоваў абмяркоўваліся добрыя двухбаковыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Румыніяй. Звярталася ўвага на крокі, зробленыя на карысць супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы, а таксама выказвалася пажаданне, каб у бліжэйшай будучыні яно было ўмацаванна заключэннем адпаведных дамоваў.

Бакі закраналі некаторыя тэмы актуальнай павесткі дня. Гаворка ішла пра важнасць згоды ў румынскім грамадстве, якая неабходна для будавання супольнага дабра. Абмяркоўваліся таксама некаторыя перспектывы будучыні еўрапейскага праекту ў кантэксце таго, што на працягу першага паўгодзя 2019 г. Румынія будзе старшынстваваць у Еўрапейскім Саюзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.