2018-05-07 13:10:00

Праграма экуменічнага візіту Святога Айца ў Жэневу


Экуменічныя малітву і сустрэчу, св. Імшу і прыватную размову з Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі прадугледжвае афіцыйная праграма папскага візіту ў Жэневу, які пройдзе 21 чэрвеня 2018 г. Ён прымеркаваны да 70-годдзя Сусветнай Рады Цэркваў і пройдзе пад дэфізам: “Разам наперад, маліцца і працаваць”.

Самалёт італьянскай авіякампаніі “Alitalia” вылеціць з аэрапорта “Fiumicino” ў 8.30. Яго прыбыццё ў Жэневу запланавана на 10.10. Пасля цырымоніі прывітання адбудзецца сустрэчы з Прэзідэнтам Швейцарыі ў зале аэрапорта. На 11.15 прадугледжана экуменічная малітва ў Цэнтры Сусветнай Рады Цэркваў з казаннем Святога Айца. Чарговым пунктам стане ўрачысты абед у Экуменічным інстытуце ў Босэ. У 15.45 у Цэнтры Сусветнай Рады Цэркваў пройдзе экуменічная сустрэча, падчас якой Францішак выступіць з прамовай. Вечарам Папа ўзначаліць св. Імшу у Палацы кангрэсаў і выстаў “Palexpo”. 

У 20.00, пасля афіцыйнага развітання, самалёт з Пантыфікам на борце адправіцца ў Рым. Прыбыццё ў аэрапорт у Чампіна запланавана на 21.40.

Гэта будзе 23 замежнае падарожжа Францішка. Ён стане трэцім Пантыфікам, які наведае Сусветную Раду Цэркваў. Раней у Жэневе былі Павел VI – у 1969 г., і св. Ян Павел II – у 1984 г.

Генеральны сакратар Рады Олаф Фюксэ Твэйт заявіў, што “Францішак яшчэ раз дэманструе зусім новы экуменічны падыход і жыве ім”. Папа нагадвае, што ўсе хрысціяне павінны засяродзіць увагу свету, паказваючы, чым з’яўляецца жыццё Евангеллем. Пантыфік – гэта добры прапаведнік і святар, “шанаваны многімі Цэрквамі і хрысціянамі”, сказаў лютэранскі тэолаг з Нарвегіі, які з 2010 г. знаходзіцца ў кіраўніцтве найбуйнейшай асацыяцыі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў.








All the contents on this site are copyrighted ©.