2018-04-29 14:07:00

Францішак моліцца аб добрых выніках міжкарэйскай сустрэчы


Святы Айцец запэўніў аб сваёй малітве за паспяховыя вынікі міжкарэйскага саміту, які адбыўся ў мінулую пятніцу 27 красавіка. Зрабіў гэта пасля малітвы “Regina Coeli”, якая прайшла 29 красавіка 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Я суправаджаю сваёй малітвай станоўчыя рэзультаты міжкарэйскага саміту, які адбыўся ў мінулую пятніцу, і адважныя намаганні кіраўнікоў абодвух бакоў, каб узняць шлях шчырага дыялогу на карысць Карэйскага паўвострава, свабоднага ад ядзернай зброі. Упрошваю Пана, каб надзея на мірную будучыню і больш братэрскую дружбу не апынуліся расчараваннем і працягвалася супрацоўніцтва, прыносячы добрыя плёны для любага карэйскага народа і для ўсяго свету”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец таксама нагадаў, што ў мінулы тыдзень хрысціянская супольнасць ў Нігерыі зноў стала ахвярай жудасных нападаў, у выніку якіх загінула шмат вернікаў, у тым ліку два святары. “Даручым міласэрнаму Богу гэтых братоў, і каб Ён дапамог гэтай супольнасці, так выпрабаванай, знайсці гармонію і супакой”, - сказаў Папа.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.