2018-04-18 11:45:00

Святы Айцец звярнуўся з заклікам да Сусветнага банка


Папа звярнуўся да Сусветнага банка з просьбай клапаціцца пра бедных. У канцы сённяшняй агульнай аўдыенцыі, Францішак спаслаўся на запланаваную асамблею гэтай структуры і папрасіў не забывацца пра самую бедную частку чалавецтва.

“У гэтую суботу ў Вашынгтоне будзе праходзіць вясновая нарада Сусветнага банка. Я заахвочваю да высілкаў, з дапамогай якіх фінансавая інтэграцыя будзе намагацца падтрымліваць жыццё самых бедных слаёў насельніцтва, спрыяючы аўтэнтычнаму цэласнаму развіццю, якое паважае чалавечую годнасць”, - сказаў Папа 18 красавіка 2018 г.

У вясновай нарадзе Сусветнага банка і Міжнароднага валютнага фонда прымаюць удзел каля 10 тыс. чалавек, у тым ліку каля 3,5 тыс. удзельнікаў дэлегацый дзяржаў-членаў Банка і МВФ, прыблізна каля 1 тыс. прадстаўнікоў прэсы і звыш 5 тыс. запрошаных, у асноўным прадстаўнікоў прыватнага сектара, банкаўскай супольнасці і недзяржаўных арганізацый.








All the contents on this site are copyrighted ©.