2018-03-30 12:47:00

Папскі хор выканае дагэтуль невядомыя творы


Падчас сёлетняга Пасхальнага Трыдуума ў базыліцы св. Пятра прагучаць творы, якія не выконваліся некалькі стагоддзяў. Гаворка ідзе пра неапублікованую кампазіцыю “Miserere” Кастанца Фэсты, напісаную ў 1517 г., а таксама “Popule meus” Джавані П’ерлуіджы да Палестрыны, адноўленую па рукапісы, які захоўваецца ў Латэранскім музыкальным архіве.

Кіраўнік хора Папскай музычнай Сікстынскай капэлы, мансеньёр Масіма Паламбэла, заўважыў, што рэпертуар калектыва папаўняецца штогадова за кошт пастаяннага вывучэння старажытных партытур, якія галоўным чынам бяруцца з Ватыканскай Апостальскай бібліятэкі. 

“Існуе гук, які характарызуе музыку Адраджэння, з якой у гэтыя дні складаецца большая частка нашага рэпертуара”, - сказаў ён і дадаў, што не маючы гукавых першакрыніцаў, усе даследчыя працы накіраваны на “рэканструкцыю па аналогіі” з дапамогай арыгінальных рукапісаў, семіялогіі і семіграфіі, што дазваляе ператварыць графічнае напісанне ў гук.

“Гэта дастаткова складаны працэс, які знаходзіцца на стадыі развіцця, і сёння мы можам казаць аб больш менш аўтэнтычным гістарычным гучанні, гарантаваць якое могуць толькі навуковыя даследванні”, - падкрэсліў мансеньёр Паламбэла.

Паводле яго слоў, дзякуючы гэтай стараннай працы і ўзнік “музыкальны рэпертуар для Пасхальнага Трыдуума, які імкнецца інтэгральна спалучыць гістарычную і культурную спадчыну Касцёла з неабходнай навізной, у духу дыялога з сучаснай культурай”.








All the contents on this site are copyrighted ©.