2018-03-21 13:53:00

Папа прыняў адстаўку прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі


Зала Друку Апостальскай Сталіцы апублікавала 21 сакавіка 2018 г. ліст Святога Айца да былога прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, мансеньёра Дарыё Вігано, у якім Францішак прымае адстаўку святара з пасады, прызначаючы яго ў той жа час асэсарам вышэйузгаданага Сакратарыяту.

У лісце Папа просіць прэлата заставацца ў кантакце з дыкастэрыяй, якой тот кіраваў да сённяшняга дня, уносячы свой уклад у план рэфармавання ватыканскіх СМІ. У бліжэйшы час да гэтай медыя-сістэмы далучацца “L'Osservatore Romano” і Ватыканская друкарня. Святы Айцец таксама выказвае сваю ўдзячнасць за ўклад кс. Вігано ў арганізацыю новай дыкастэрыі. 

Таксама быў апублікаваны ліст ад 19 сакавiка мансеньёра Дарыё Вігано да Пантыфіка, у якім ён матывуе сваю просьбу палемікай адносна яго стылю кіравання, што, на яго думку, дэстабілізуе “вялікую працу па рэформе” ватыканскіх медыя.








All the contents on this site are copyrighted ©.