2018-03-19 13:08:00

Пантыфік удзеліць біскупскую сакру новым нунцыям


Пантыфік узначаліць Эўхарыстыю, падчас якой удзеліць біскупскае пасвячэнне тром Апостальскім нунцыям. Літургія адбудзецца ў ватыканскай базыліцы вечарам 19 сакавіка 2018 г. – ва ўрачыстасць св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, і пятую гадавіну пачатку служэння Францішка на Пасадзе св. Пятра. 

Сакру прымуць: мансеньёр Вальдэмар Станіслаў Сомертаг, які належыць да духавенства дыяцэзіі Пэльплін ў Польшчы, прызначаны нунцыем у Нікарагуа; мансеньёр Альфрэд Шуэрэб, былы асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI і Францішка і былы генеральны сакратар Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Святога Пасаду, прызначаны нунцыем у Паўднёвай Карэі; а таксама мансеньёр Жазэ Авеліна Бэтэнкур, былы кіраўнік службы пратакола Дзяржсакратарыята, які будзе дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Арменіі і Грузіі.

Усе тры намінанты атрымалі прызначэнне нунцыямі і былі ўзведзены ў арцыбіскупскую годнасць ў лютым 2018 г. 








All the contents on this site are copyrighted ©.