2018-03-18 14:49:00

Святы Айцец: навучымся страчваць сваё жыццё


Мы пакліканы зрабіць сваім пасхальны закон, які ўказвае страчваць жыццё, каб менш думаць пра сябе самога, пра асабістыя карысці, але быць у стане “бачыць” і ісці насустрач патрэбам нашага бліжняга, сцвердзіў папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая адбылася 18 сакавіка 2018 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

“Сённяшняе Евангелле (Ян 12,20-33) расказвае пра падзею, якая здарылася ў апошнія дні жыцця Езуса. Сцэна адбываецца ў Ерусаліме, куды Ён прыйшоў на свята гэбрэйскай Пасхі. На гэтую рытуальную цэлебрацыю прыбылі таксама некаторыя грэкі. Справа ідзе пра людзей, натхнёных рэлігійнымі пачуццямі, захопленых верай гэбрэйскага народу і, пачуўшы, пра гэтага вялікага прарока, падышлі да Філіпа, аднаго з дванаццаці апосталаў, і яму сказалі: “мы хочам бачыць Езуса” (Ян 12,21).  Ян падкрэслівае гэты сказ, які звяртае асаблівую ўвагу на дзеяслоў "бачыць", што ў вуснах евангеліста  азначае ісці за  межы бачнасці, каб зразумець таямніцу чалавека. Дзеяслоў, які выкарыстоўвае Ян, “бачыць” , азначае дайсці да сэрца, дайсці зрокам, зразумець тое, што інтымнае ў асобе, да ўнутра чалавека.

Рэакцыя Езуса выклікае здзіўленне. Ён не адказвае “так” або ”не”, але кажа: “Настала гадзіна ўславіцца Сыну Чалавечаму” (Ян 12,23).  Гэтыя словы, якія здаюцца, на першы погляд, ігнаруюць просьбу гэтых грэкаў, у сапраўднасці даюць рэальны адказ, таму што хто хоча пазнаёміцца з Езусам, павінен глядзець на крыж, на якім раскрываецца Яго слава. Сённяшняе Евангелле заклікае нас звярнуць наш позірк на крыж, які не з'яўляецца дэкаратыўным аб'ектам ці ўпрыгожаннем вопраткі, часам злоўжываным, але рэлігійным сімвалам, які трэба зразумець і кантэмпляваць. У вобразе ўкрыжаванага Езуса раскрываецца таямніца смерці Сына Божага як найвышэйшага акту любові, крыніцы жыцця і збаўлення для чалавецтва ўсіх часоў. У Яго ранах мы атрымалі аздараўленне.

Можна падумаць: “ Як я гляджу на крыж? Як на твор мастацтва, каб спраўдзіць, ці ён прыгожы ці не? Ці, калі гляджу,бачу нутро, уваходжу ў раны Езуса,аж ў яго сэрца? Ці гляджу на таямніцу Бога, якога замучылі аж да смерці, як на раба, на якогасці злачынцу ?  Не забывайце: трэба глядзець на крыж, але глядзець на яго з нутра.  Існуе такое прыгожае набажэнства  малітвы “Ойча наш” для кожнай з пяці ран. Калі мы молімся Ойча наш, спрабуем увайсці праз раны Езуса да Яго ўнутра, да сярэдзіны, проста ў самое Яго сэрца. І там мы навучымся вялікай мудрасці таямніцы Хрыста, вялікай мудрасці крыжа.

І, каб растлумачыць сэнс свайго ўваскрасення, Езус выкарыстоўвае вобраз і кажа: “калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён” (Ян 12, 24). Ён хоча сказаць, што Яго надзвычайная падзея – крыж, смерць і ўваскрасенне - гэта акт пладавітасці, у Яго ранах мы атрымалі аздараўленне – яны прынясуць плён для многіх. Такім чынам, Ён параўноўвае сябе самога да пшанічнага зерня, якое, паміраючы у зямлі, параджае новае жыццё. Разам з уцелаўленнем Езус прыйшоў на зямлю, але гэтага недастаткова. Ён павінен памерці, каб выкупіць чалавецтва ад рабства граху і даць яму новае жыццё, паяднанае ў любові. Я сказаў “каб адкупіць людзей”, але, каб адкупіць мяне, цябе, усіх нас, кожнага з нас, Ён заплаціў гэтую цану. Гэта таямніца Хрыста. Ісці да Яго ранаў, увайсці ў іх і кантэмпляваць. Глядзець на Езуса, але знутры.

Гэты дынамізм пшанічнага зерня, які здзейніўся ў Езусе, павінен рэалізавацца таксама і ў нас, яго вучнях. Мы пакліканы зрабіць нашым гэты пасхальны закон, які кажа: трэба страціць жыццё і атрымаць яго новым і вечным. Што значыць страціць жыццё? Што значыць быць пшанічным зернем? Значыць , менш думаць пра сябе самога, пра асабістыя карысці, быць у стане “бачыць” і ісці насустрач патрэбам нашых бліжніх, асабліва апошніх. З радасцю выконваць ўчынкі міласэрнасці адносна тых, хто пакутуе ў целе і ў душы – гэта найбольш верагодны спосаб жыць Евангеллем і гэта з’яўляецца неабходным фундаментам, каб нашы супольнасці развіваліся ў братэрстве і ўзаемным прыняцці. Я хачу бачыць Езуса, але бачыць  Яго знутра. Увойдзем ў яго раны і будзем кантэмпляваць любоў Яго сэрца да вас, да мяне, да нас ўсіх.

Панна Марыя, якая заўсёды глядзела сэрцам сваім на свайго Сына, ад ясляў у Бэтлееме аж да крыжа на Кальварыі, няхай дапаможа нам сустрэць Яго і пазнаёміцца з Ім так, як Ён хоча, каб мы маглі жыць, асветленыя Ім, і прыносіць ў свет плёны справядлівасці і міру”, - сказаў Святы Айцец на заканчэнне свайго разважання.

Пасля “Анёл Панскі” Францішак прывітаў сабраных на плошчы св. Пятра рымлян і пілігрымаў і папрасіў іх не забывацца пра малітву за яго. 

 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.