Апостальскі трыбунал Кангрэгацыя Веравучэння асудзіў на звальненне з пасады і забарону на пражыванне на тэрыторыі архідыяцэзіі Гуам 72-гадовага арцыбіскупа Энтані Саблана Апурона, пастыра архідыяцэзіі Аганья, якая знаходзіцца на тэрыторыі вышэйузгаданага вострава.
Як паведамляе Зала Друку Апостальскай Сталіцы, у прыватнасці, судовы працэс быў звязаны з абвінавачваннямі ў сексуальных злоўжываннях у дачыненні да непаўналетніх. Апостальскі трыбунал, у складзе пяці суддзяў, прызнаў іерарха вінаватым і вынес адпаведны прысуд.
На гэта рашэнне магчыма апеляцыя. Калі яна не паступіць, прысуд становіцца канчатковым. У выпадку апеляцыі, рэалізацыя пакарання павінна быць прыпынена да прыняцця канчатковага рашэння, патлумачылі ў Ватыкане.
All the contents on this site are copyrighted ©. |