2018-03-13 12:02:00

Бэнэдыкт XVI пра “Тэалогію Францішка”


Францішак з’яўляецца чалавекам глыбокай філасофскай і тэалагічнай фармацыі, лічыць яго папярэднік Бэнэдыкт XVI. Ён бачыць “глыбокую паслядоўнасць” паміж двума пантыфікатамі пры наяўнасці “адрозненняў у стылі і тэмпераменце”.

Папа на пенсіі напісаў пра гэта ў лісце да прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, мансеньёра Дарыё Вігано, прымеркаваным да прэзентацыі серыі кніг, якая выйшла пад назвай “Тэалогія Францішка” ў Ватыканскім выдавецтве “Libreria Editrice Vaticana”.

“Я вітаю гэтую ініцыятыву, якая мае на мэце супрацьстаяць і рэагаваць на неразумны забабон, згодна з якім Францішак з’яўляецца практычным чалавекам, пазбаўленым канкрэтнай тэалагічнай і філасофскай фармацыі, у той час як я – толькі тэарэтыкам тэалогіі, які мала зразумеў з канкрэтнага хрысціянскага жыцця сёння”, - напісаў Бэнэдыкт XVI.

Ён падзякаваў за 11 кніг, напісаных такой жа колькасцю тэолагаў з міжнароднай рэпутацыяй. Рэдактарам выступіў кс. Раберта Рэполе, старшыня Італьянскага тэалагічнага таварыства. “Невялікія тамы справядліва сведчаць пра тое, што Францішак з’яўляецца чалавекам глыбокай філасофскай і тэалагічнай фармацыі, і, такім чынам, дапамагаюць убачыць глыбокую паслядоўнасць паміж двума пантыфікатамі, хоць з усімі адрозненнямі стылю і тэмпераменту”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Падчас прэзентацыі, новы дырэктара Ватыканскага выдавецтва айцец Джуліа Цэзарэа паведаміў, што вядуцца перамовы з выдаўцамі з усяго свету на тэму выдання серыі ў многіх краінах і на розных мовах. Ужо падпісаны пагадненні аб тлумачэнні “Тэалогія Францішка” на англійскую, іспанскую, французскую, партугальскую, польскую і румынскую мовы.








All the contents on this site are copyrighted ©.