26 лютага 2018 г. Святы Айцец прызначыў Апостальскімі нунцыямі двух прэлатаў Рымскай курыі: мансеньёра Альфрэда Хуэрэба, які дагэтуль з’яўляўся Генеральным сакратаром Сакратарыяту па эканамічных пытаннях Апостальскай Сталіцы, і мансеньёра Жазэ Авеліна Бэтэнкура, кіраўніка службы пратакола Дзяржсакратарыяту.
Мансеньёр Хуэрэб – 59-гадовы мальтыйскі святар, былы асабісты сакратар Бэнэдыкта XVI і Францішка, – быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Паўднёвай Карэі і Манголіі, а мансеньёр Бэтэнкур – 55-гадовы канадскі святар партугальскага паходжання, – застанецца на сваёй пасадзе ў Дзяржсакратарыяце. Абодва атрымалі тытул арцыбіскупа.
All the contents on this site are copyrighted ©. |