2018-02-24 15:33:00

Распачаўся футбольны турнір “Clericus Cup”


24 лютага 2018 г. у Рыме пачаўся ХІІ футбольны турнір паміж святарамі і семінарыстамі Папскіх калегіумаў і ўніверсітэтаў “Clericus Cup”. У спаборніцтвах удзельнічаюць 16 каманд, падзеленых на 4 групы. З кожнай з іх выходзіць дзве лепшыя, якія потым праводзяць матчы па кубкавай схеме. 

Сёлета на поле выйдуць 345 футбалістаў з 71 краіны свету, у тым ліку з “гарачых кропак” планеты: Сірыі, Паўднёвага Судана і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Арбітрам, упершыню за ўсю гісторыю спаборніцтваў, таксама будзе святар – 43-гадовы кс. Ярдан Каралья з італьянскай дыяцэзіі Брэшыя. 

Дэбютантам турніра стане каманда Папскага інстытута св. Яна Дамаскіна, усе члены якой паходзяць з Індыі. Пасля доўгага перапынку, з 2007 г., у спаборніцтвах зноў прыме ўдзел каманда кангрэгацыі Аблатаў Беззаганнай Марыі.

Фінальны матч адбудзецца 26 лютага. У мінулым годзе ў фінале сустракаліся каманды Папскага паўночнаамерыканскага калегіума і Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта. У гэтым матчы з лікам 0:2 перамаглі студэнты езуіцкай навучальнай установы.








All the contents on this site are copyrighted ©.