2018-02-22 10:19:00

Сакратар Рады кардыналаў: рэкалекцыі важныя для рэформы


Духоўныя прыктыкаванні, у якіх прымае ўдзел Францішак і яго бліжэйшыя супрацоўнікі, маюць фундаментальнае значэнне для рэформы Рымскай курыі, лічыць сакратар Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам, біскуп Марчэла Сэмерара. Іерарх з’яўляецца пастырам дыяцэзіі Альбана, на тэрыторыі якой – у духоўным цэнтры горада Арыча, – праходзяць рэкалекцыі.

Напярэдадні чарговага пасяджэння групы бліжэйшых дарадчыкаў Пантыфіка, што пройдзе 26-28 лютага 2018 г. у Ватыкане, ён нагадаў, што рэформа Рымскай курыі ўжо прасунулася дастаткова далёка і знаходзіцца ў сваёй канчатковай стадыі. “Мы знаходзімся на этапе перагляду і аналізу зробленай працы. Яна дапамагла, у тым ліку, выявіць некаторыя пытанні, якія спачатку не здаваліся тэрміновымі”, - сказаў ён.

Біскуп Сэмерара падзяліўся, што сустракаўся са Святым Айцом у Арыча. Падчас размовы Францішак заўважыў, што духоўныя практыкаванні, якія прыпыняюць штодзённую працу – у тым ліку праз сімвалічны жэст аддалення ад звычайнага месца працы дзеля ўмацавання сустрэчы з Богам. – гэта час для разважання, у якім прымаюць удзел усе яго супрацоўнікі па Рымскай курыі.

Паводле іерарха, Святы Айцец жадае сказаць, што рэкалекцыі – гэта “трываючая рэформа”, таму што перамены ў курыі павінны тычыцца, у першую чаргу, не структур, а мыслення. “Тое, што рэформа Рымскай курыі жадае выявіць, гэта, перш за ўсё, сучучча з тым, што Папа напісаў ў адгартацыі “Evangelii Gaudium”, а менавіта, неабходнасць увайсці ў парадыгму місійнасці, абвяшчэння Евангелля, у святле якога, потым, будуць вырашацца ўсе арганізацыйныя і інстытуцыйныя пытанні”, - падкрэсліў біскуп Сэмерара і дадаў, што рэформа павінна будзе таксама ўмацаваць вымярэнне служэння Рымскай курыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.