2018-02-22 14:18:00

Рэкалекцыі Папы: слабасць – месца сустрэчы з Богам


Міласэрнасць заключаецца не ў тым, каб даваць па заслугах, але ў спагадзе, дабрыні і прабачэнні, заўважыў кс. Жазэ Таленціна Мэндонса 22 лютага 2018 г., падчас ранішняй медытацыі на рэкалекцыях для Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі.

Каментуючы евангельскую прыпавесць пра блуднага сына рэкалекцыяніст заўважыў, што гэта гісторыя паказвае праўду аб тым, што знаходзіцца ўнутры чалавека. Малодшы сын прагне свабоды, але яго мары пазбаўлены фундамента, што прыводзіць да самотнасці і пустаты. Старэйшы, у сваю чаргу, мае “нездаровыя” жаданні і пакутуе ад зайздрасці. Гэта вядзе да таго, што ён перастае радавацца дабру, якое адбылося з братам.

Паводле прапаведніка, у кожны чалавеку прысутнічаюць супярэчлівыя пачуцці, якія сведчаць аб “паталогіі жаданняў”. Бог, які прадстаўлены ў прыпавесці айцом, сваім міласэрным стаўленнем, вылечвае гэту паталогію. Міласэрнасць – гэта характарыстыка Бога, таму верыць у Яго, значыць верыць у міласэрнасць. Міласэрнасць – гэта Евангелле, якое трэба зразумець, перакананы святар.

Падчас рэкалекцый для Папы вечарам 21 лютага кс. Жазэ Таленціна Мендонса нагадаў, што наша ўнутраная беднасць і слабасць з’яўляюцца месцамі, праз якія Езус можа ўвайсці ў наша жыццё, у той час як суровасць і самадастатковасць – гэта самыя вялікія перашкоды для Божага жыцця ў нас. 

Святар заклікаў навучыцца “спаталяць прагу уласнай прагай”, на падабенства выбранага народа, які, ідучы па пустыні, чэрпаў з духоўнага досведу ўласнага жыцця, уласных памылак. “Калі наш слых адкрыты, прага можа стаць каштоўным настаўнікам у духоўным жыцці”, - падкрэсліў прапаведнік.








All the contents on this site are copyrighted ©.