2018-02-15 15:44:00

Пантыфік: спачуванні пасля страляніны ў Фларыдзе


Папа запэўніў у малітве за пацярпелых у выніку страляніны, якая адбылася 14 лютага 2018 г. у сярэдняй школе “Маджоры Стоўнман Дуглас” у горадзе Паркленд, на поўдні амерыканскага штата Фларыды. У ходзе інцыдэнта загінулі па меншай меры 17 чалавек, уключаючы дзяцей, дзесяткі пацярпелі.   

У спачувальнай тэлеграме, накіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, адзначаецца, што Папа быў глыбока засмучаны паведамленнем аб гэтым трагічным здарэнні. Францішак запэўнівае ў сваёй духоўнай блізкасці да ўсіх пацярпелых у выніку страляніны, моліцца за загінулых, просіць Божага суцяшэння для параненых, у надзеі, што больш ніколі не паўторацца падобныя акты бессэнсоўнага насілля.

Паводле мясцовых СМІ, агонь адкрыў 19-гадовы юнак, які раней быў выключаны з гэтай школы з-за праблем з дысцыплінай. Ён быў затрыманы паліцыяй і цяпер знаходзіцца пад вартай. 








All the contents on this site are copyrighted ©.