2018-02-07 15:32:00

Бэнэдыкт XVI пра свой “апошні этап дарогі”


Бэнэдыкт XVI запэўніў чытачоў „Corriere della sera” ў сваёй удзячнасці за духоўнае суправаджэнне “на апошнім этапе дарогі”. У адказ на просьбу Масіма Франка з рымскай рэдакцыі найбуйнейшага італьянскага выдання ён скіраваў наступныя словы:

“Паважаны доктар Франка мяне вельмі ўзрушыла, што так шмат чытачоў газеты хочуць ведаць, як я праводжу апошні перыяд майго жыцця. У гэтай сувязі магу толькі сказаць, што ў павольным фізічным знясіленні, унутрана я вандрую да Дому. Гэта вялікая ласка для мяне, быць акружаным, на гэтым апошнім этапе шляху, часам крыху складаным, настолькі вялікімі любоўю і дабрынёй, якіх я не мог сабе ўявіць. У гэтым сэнсе я ўспрымаю пытанне чытачоў у якасці суправаджэння на шляху. Таму я магу толькі падзякаваць, запэўніўваючы ў малітве. Шлю мае сардэчныя прывітанні”.

16 красавіка 2017 г. Бэнэдыкту XVI споўнілася 90 гадоў. Кардынал Ёзэф Ратцынгер быў абраны на Пасад св. Пятра 19 красавіка 2005 г. у выніку дастаткова кароткага канклаву, становячыся пераемнікам Яна Паўла II. Бэнэдыкт XVI “быў у руля” Касцёла да 28 лютага 2013 г. Раней, 11 лютага, ён абвясціў аб сваім сыходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.