2018-01-26 15:11:00

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Гаіці


Святы Айцец Францішак прыняў 26 студзеня 2018 г. у ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Гаіці Жавэнэля Маіза. Пасля папскай аўдыенцыі палітык сустрэўся з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас размоў, якія прайшлі ў цёплай атмасферы, выказвалася задавальненне добрым станам двухбаковых адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Гаіці. Падкрэслівалася супольнае жаданне ўмацоўваць супрацоўніцтва, каб адказаць на розныя сацыяльныя праблемы, асабліва, якія тычацца моладзі, бедных і найбольш уразлівых слаёў насельніцтва. Адзначаўся значны ўклад Касцёла ў Гаіці ў сферу адкукацыі, аховы здароўя і дабрачыннасці.

Бакі абмеркавалі таксама некаторыя нацыянальныя і рэгіянальныя пытанні з асаблівай увагай да праблемы міграцыі і важнасці дыялогу ў спрыянні грамадскай еднасці і супольнаму дабру, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.