2018-01-23 16:37:00

Прадстаўнікі язідаў прыедуць у Ватыкан


Пантыфік сустрэнецца 24 студзеня 2018 г. з прадстаўнікамі язідызму. Гэта сінкрэтычная рэлігія, якая спалучае ў сабе ўсходнія вераванні з элементамі ісламу. Менавіта таму з яе вызнаўцамі настолькі жорстка змагаюцца радыкальныя мусульмане, якія лічаць іх ератыкамі. Язіды жывуць у асноўным у Іраку, і менавіта там яны дасведчылі пераслед з боку экстрэмісцкай групоўкі “Ісламская дзяржава”.

Візіт прадстаўнікоў язідызму ў Ватыкан з’яўляецца вельмі важнай падзеяй, лічыць кардынал Фернанда Філоні, прэфект Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. У мінулым ён быў нунцыем у Багдадзе, а тры гады таму адправіўся ў якасці спецыяльнага пасланніка Папы ў іракскі Курдыстан, дзе сустракаўся з бежанцамі, ахвярамі "Ісламскай дзяржавы". Сустрэча з Пантыфіка з язідамі нагадае свету пра іх трагічны лёс, паведаміў ватыканскі іерарх.

Ён заўважыў, што і ў мінулым Пантыфікі цікавіліся лёсам язідаў. Ужо ў 1927 г. Пій XI загадаў дамініканам, якія працавалі ў рэгіёне, клапаціцца пра вызнаўцаў гэтай рэлігіі. У апошнія гады Францішак асаблівым чынам займаўся гэтай групай у кантэксце высялення хрысціян і язідаў з раёна Масула, з Нінэвіійскай раўніны. 

“Я сам асабіста меў магчымасць сустрэцца з гэтымі супольнасцямі, іх лідэрамі, быў сведкам велізарных пакут, якія перажылі гэтыя сем’і. Многія з іх страцілі сваіх блізкіх. Некаторым удалося ўцячы. Там, дзе хрысціян выганялі, язідаў забівалі, прадавалі ў рабства, асабліва маладых жанчын, чый кошт быў усталяваны на ўзроўні некалькіх долараў. Яны звычайна заканчвалі сексуальнымі рабынямі”, - паведаміў кардынал Філоні. 

Ён лічыць, што знаходжанне вызнаўцаў гэтай рэлігіі ў Ватыкане будзе вельмі важным для іх, асабліва з псіхалагічнага пункту гледжання, але не толькі. Гэта таксама будзе важным палітычным падтэкстам. Акрамя таго, пасадзейнічае ўмацаванню сувязяў ўзаемнага даверу, якія ўжо дастаткова моцныя.








All the contents on this site are copyrighted ©.