2018-01-14 14:28:00

Францішак заклікаў ісці за Езусам туды, дзе Ён жыве


Ісці на Хрыстом туды, дзе Ён жыве, заклікаў папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 14 студзеня 2018 г. прайшла на галоўнай ватыканскай плошчы.”Так як і на свята Аб’яўленне Пана і Хросту Езуса, таксама і сённяшняе Евангелле ( Ян 1,35-42) прапануе тэму з’яўленняў Пана. Гэтым разам у моманце, калі Ян Хрысьціцель указвае на Яго сваім вучням, як на “Ягнё Божае“ (Ян 1,36), запрашаючы іх ісці за Ім. Таксама атрымліваецца і з намі: мы пакліканы ў штодзённым жыцці да наследавання Таго, аб якім мы разважалі ў час таямніцы Божага нараджэння. Таму  сённяшняе Евангелле добра ўводзіць нас у звычайны літургічны час, час, які служыць для ажыццяўлення і праверкі нашага шляху веры у звычайным жыцці, у дынаміцы, якая перамяшчаецца паміж аб’яўленнем і наследаваннем, паміж з’яўляннем і пакліканнем.

Евангельскі расказ указвае на істотныя прыкметы шляху веры вучняў усіх часоў, таксама і нас, пачанаючы ад пытання, якое Езус скіроўвае да двух вучняў, якія стаялі з Янам Хрысціцелям і пайшлі за Езусам: “Чаго шукаеце?” (Ян 1,38). Гэта тое ж самае пытанне, з якім раніцай на свята Пасхі Уваскрослы звяртаецца да Марыі Магдалены: “Жанчына, каго ты шукаеш?“ (Ян 20,15). Кожны з нас, як чалавек, чагосьці шукае: шукае шчасця, любові, добрага і поўнага жыцця. Бог Айцец даў нам усё гэта ў сваім Сыне Езусе.  

У гэтым пошуку асноўным з'яўляецца роля сапраўднага сведкі, чалавека, які першы пачаў шлях і сустрэў Пана. У Евангеллі гэтым сведкам з'яўляецца Ян Хрысціцель. Таму ён можа дасылаць вучняў да Езуса, які іх уводзіць у новы досвед, кажучы: “ Ідзіце і ўбачыце “. І гэтыя два вучні ніколі не забудуцца прыгажосці гэтай сустрэчы, аж да той ступені, што евангеліст падкрэслівае нават яе час: “Было ж каля дзесятай гадзіны”. Толькі асабістая сустрэча з Езусам стварае шлях веры і быцця вучнем. Мы можам мець шматлікі вопыт, рэалізаваць шматлікія рэчы, устанаўляць адносіны з многімі людзьмі: але толькі сустрэча з Езусам у тую гадзіну, якую Бог ведае, можа даць нашаму жыццю поўны сэнс і зрабіць плённымі нашы праекты і нашы ініцыятывы.

Не хопіць ствараць вобраз Бога, грунтуючыся на чутках. Трэба ісці шукаць боскага Настаўніка і ісці туды, дзе ён жыве. Пытанне двух вучняў да Езуса: “дзе Ты жывеш ?“ (Ян 1,38) мае моцны духоўны сэнс: выказвае жаданне даведацца, дзе жыве Настаўнік, каб быць разам з Ім. Жыццё верай заключаецца ў моцным жаданні быць з Панам і таму з'яўляецца пастаянным пошукам месца, дзе Ён жыве. Гэта значыць, што мы пакліканы перавысіць руцінную і звычайную рэлігійнасць, ажыўляючы сустрэчу з Езусам у малітве, у разважанні над Божым Словам і ў прыманні сакрамэнтаў, каб быць з Ім і прыносіць плёны, дзякуючы Яму, Яго дапамозе і Яго ласцы. Шукаць Езуса,  сустрэцца з Езусам - гэта шлях. Шукаць Езуса, сустрэць Езуса, ісці за Езусам - вось які гэта шлях.

Няхай Панна Марыя падтрымлівае нас у гэтай паставе ісці за Езусам: пайсці і застацца там, дзе Ён жыве, каб слухаць Яго Слова жыцця, каб далучыцца да Таго, які бярэ на сябе грахі свету, каб знайсці ў Ім надзею і духоўны запал”, - сказаў Папа.

Пасля марыйнай малітвы Францішак сказаў, што наступны,105 Сусветны дзень  мігранта і бежанца будзе адзначацца не ў другую нядзеню студзеня, як дагэтуль, але ў другую нядзелю верасня. У 2019 г. ён будзе святкавацца 8 верасня. Затым Пантыфік прывітаў вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра і папрасіў іх аб малітве за яго.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.