2017-12-15 15:41:00

Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Балівіі


15 снежня 2017 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса. Затым палітык сустрэўся з кардыналам Пьетра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавы. 

У ходзе перамоў, якія прайшлі ў цёплай атмасферы, адзначаўся важны ўклад, які Каталіцкі Касцёл зрабіў і працягвае рабіць на карысць чалавечага, сацыяльнага і культурнага развіцця насельніцтва краіны. Узгавадвалася аб ажыцяўленні дыпламатычнага пагаднення паміж Святым Пасадам і Балівіяй. Бакі абмяркоўвалі таксама іншыя актуальныя тэмы, якія ўяўляюць супольны інтарэс.

З пачатку пантыфіката папа Францішак сустракаўся з Эва Маралесам ужо пяты раз. Тры разы ён прымаў балівійскага лідэра ў Ватыкане: першая сустрэча была звязазана з афіцыйным візітам палітыка, а дзве іншыя – з яго ўдзелам у канферэнцыях, прысвечаных народым рухам, эканамічным і сацыяльным праблемам у Лацінскай Амерыцы, якія праходзілі па ініцыятыве Папскай акадэміі сацыяльных навук. У 2015 г. Эва Маралес прымаў Святога Айца ў сваёй рэзідэнцыі, падчас падарожжа Францішка ў Балівію.








All the contents on this site are copyrighted ©.