2017-12-15 14:49:00

Папа прысутнічаў на першым адвэнтавым казанні


Паставіць Хрыста, “усё больш маргіналізаванага ў нашай культуры”, у цэнтр асабістага жыцця, заклікаў прапаведнік Папскага дома, айцец Раньера Канталамеса. 15 снежня 2017 г. капуцын звярнуўся да Папы і супрацоўнікаў Рымскай курыі з першым адвэнтавым казаннем. Яно прагучала ў капліцы “Redemptoris Mater” ватыканскага Апостальскага палаца.

Прапаведнік звярнуў увагу на тое, што Хрыстус з’яўляецца ключавым элементам “здаровага і рэалістычнага хрысціянскага экалагізма”. Хрыстус грае фундаментальную ролю нават у справе аховы стварэння, але выконвае яе не прамым чынам, але ўдзейнічаючы на чалавека – і праз чалавека – на стварэнне. “Хрыстус дзейнічае ў стварэнні, як дзейнічае ў сацыяльнай сферы, гэта значыць з дапамогай сваёй запаведзі любові да бліжняга”, - сказаў ён.

Па словах айца Канталамесы, клопат аб стварэнні кожны чалавек павінен пачынаць з сябе. Ён нагадаў словы Францішка Асізскага, які казаў сваім духоўным братам: “Я ніколі не краў міласціну, ніколі не прасіў аб ёй і не выкарыстоўваў, калі ў гэтым не было патрэбы. Я заўсёды браў менш, чым мне давалі, каб іншыя бедныя не былі пазбаўлены сваёй часткі, таму што рабіць інакш – гэта значыць красці”.

“Сёння гэта правіла можа быць як ніколі карысным у адносінах да зямлі. Таксама і мы павінны прапаноўваць: не красці рэсурсы, выкарыстоўваючы іх больш чым трэба і, такім чынам, пазбаўляючы іх тых, хто прыйдзе пасля нас. Для пачатку, мы, якія звычайна працуем з паперай, можам паспрабаваць не садзейнічаць вялізарнаму і легкадумнага марнатраўству, якое здзейсняецца ў адносінах да гэтага важнага матэрыялу, пазбаўляючы, такім чынам, маці зямлю некалькімі дрэвамі менш”, - сказаў італьянскі капуцын. 

Айцец Канталамеса падкрэсліў, што Божае нараджэнне з’яўляецца моцным заклікам да ўмеркаванасці і беражлівасці ў карыстанні рэчамі. Прыкласці намаганні на карысць ідэалу сціпласці і павагі да стварэння пакліканы ўсе – веруючыя і няверуючыя, але хрысціяне маюць для гэтага на адну прычыну больш. “Калі Нябесны Айцец стварыў усё “праз Хрыста і для Хрыста”, таксама і мы павінны рабіць так: “праз Хрыста і для Хрыста”, гэта значыць з Яго ласкай і на Яго хвалу”, - закончыў казанне прапаведнік Папскага дома.








All the contents on this site are copyrighted ©.