2017-12-12 14:41:00

Еўрапейскія епіскапаты адносна статус-кво Іерусаліма


Прэзідыум Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы заклікаў паважаць статус-кво Іерусаліму, замацаваны шэрагам рэзалюцый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Такім чынам арганізацыя адрэагавала на рашэнне адміністрацыі ЗША прызнаць горад сталіцай Дзяржавы Ізраіль.
 
Немагчыма зразумець хрысціянскія карані Еўропы без спасылкі на Іерусалім, напісалі біскупы ў сваім спецыяльным паведамленні. Гэты горад таксама для еўрапейскіх народаў з’яўляецца “бацькоўскім домам”, менавіта таму, што гэта “дом” для многіх народаў, якія ўшаноўваюць тут святыя месцы сваіх рэлігій, нагадалі іерархі. “Мы цвёрда перакананыя ў тым, што любыя змены ў бягучай сітуацыі могуць стварыць клімат варожы для міру, аб чым сведчаць падзеі апошніх некалькіх дзён”, - гаворыцца ў паведамленні. Еўрапейскія іерархі заклікалі ўсе бакі дзейнічаць справядліва, мудра і разважліва, каб захаваць мір і садзейнічаць яму.








All the contents on this site are copyrighted ©.