2017-12-01 12:26:00

Святы Айцец размаўляў з бежанцамі рахінджа


Францішак сустрэўся 1 снежня 2017 г. у сталіцы Бангладэш Даке з прадстаўнікамі мусульманскай меншасці рахінджа. Размова з імі прайшла ў садзе біскупскага дома пасля міжрэлігійнай і экуменічнай мірнай сустрэчы. Тры сям’і, у агульнай складанасці 18 чалавек, прыбылі з лагера бежанцаў у раёне Кокс-Базар.

Да гэтага часу была выключна інфармацыя аб тым, што сярод удзельнікаў вышэйузгаданай сустрэчы будзе некалькі прадстаўнікоў гэтай народнасці. Толькі потым было вырашана, што ў канцы форуму яны падыдуць да Папы для размовы з ім.

У раёне Кокс-Базар знаходзяцца найбуйнейшыя лагеры бежанцаў для мусульман рахінджа з М’янмы, адкуль толькі за апошнія чатыры месяцы ўцяклі ў Бангладэш больш за 600 тыс. чалавек.

Падчас сустрэчы з журналістамі ў Даке, арцыбіскуп Чытагонг Мозэс Коста звярнуў увагу, што перад сваім візітам у Азію, Францішак выказаў жаданне наведаць адзін з лагераў бежанцаў. Але па меркаваннях бяспекі кіраўніцтва Бангладэш не пагадзілася на гэта. Іерарх дадаў, што візіт да бежанцаў стаў бы праблематычным і з палітычнага пункту гледжання, па прычыне праблем, якія існуюць паміж Бангладэш і М’янмай.








All the contents on this site are copyrighted ©.