“Прыбываю як слуга Евангелля Езуса Хрыста, каб абвяшчаць Яго пасланне паяднання, прабачэння і спакою”, - адзначыў Францішак у відэапасланні да жыхароў Бангладэш. Яно было апублікавана 21 лістапада 2017 г. – за тыдзень да яго візіту ў гэту азіяцкую краіну.
Пантыфік асаблівым чынам звярнуўся да мясцовых католікаў, якія складаюць каля 0,4% ад 150-мільённага насельніцтва. “Сваім візітам я хачу падтрымаць каталіцкую супольнасць Бангладэш у яе веры і сведчанні Евангелля, якое вучыць аб годнасці кожнага чалавека і заклікае нас адкрыць сэрцы на іншых, асабліва на самых бедных і патрабуючых”, - сказаў ён.
Францішак заўважаў, што падчас свайго візіту жадае сустрэцца з усім народам краіны, асабліва з прадстаўнікамі розных веравызнанняў, прысутнымі тут. “Я не магу дачакацца сустрэчы з рэлігійнымі лідэрамі ў Раме. Мы жывем у час, калі вернікі і людзі добрай волі пакліканы паўсюль спрыяць узаемнаму паразуменню і павазе і падтрымлівасць адзін аднаго як члены адной чалавечай сям’і”, - дадаў Пантыфік.
Святы Айцец падзякаваў усім жыхарам Бангладэш, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы яго візіту. “Прашу кожнага з вас маліцца, каб дні, на працягу якіх буду з вамі, маглі стаць крыніцай надзеі і натхнення для ўсіх. Прашу аб Божым благаслаўленні радасці і міру для вас і вашых сем’яў”, - сказаў ён.
Візіт Папы ў Бангладэш пройдзе 30 лістапада-2 снежня. Вернікі гэтай краіны будуць прымаць Наступніка св. Пятра ўжо ў трэцці раз. У лістападзе 1970 г. горад Даку, – які сёння з’яўляецца сталіцай краіны – наведваў Павел VI, тады Бангладэш яшчэ знаходзіўся ў складзе Пакістану. Другі візіт сюды здзейсніў Ян Павел ІІ – 19-20 лістапада 1986 г. Перад сваім прыездам у Бангладэш, 27-30 лістапада Францішак наведае М’янму.
All the contents on this site are copyrighted ©. |