2017-11-17 15:50:00

Бэнэдыкт XVI прыняў лаўрэатаў “Прэміі Ратцынгера”


17 лістапада 2017 г. Бэнэдыкт XVI прыняў сёлетніх лаўрэатаў ватыканскай “Прэміі Ратцынгера”. Яны прыбылі ў рэзідэнцыю Папы на пенсіі ў суправаджэнні кс. Фэдэрыка Ламбардзі, старшыні Адміністрацыйнай рады “Ватыканскага Фонду Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”.

Пераможцамі прэміі сёлета сталі: нямецкі лютэранскі тэолаг Тэадор Дзітэр, які адыграў значную ролю ў рэдакцыі і зацвярджэнні каталіцка-лютэранскай “Сумеснай дэкларацыі аб дактрыне апраўдання”; нямецкі каталіцкі святар і тэолаг Карл-Хайнц Менке – былы прафесар тэалогіі на факультэце каталіцкай тэалогіі ў Бонскім універсітэце – вядомы эксперт у вучэнні Ёзэфа Ратцынгера; а таксама эстонец Арво Пярт, праваслаўны кампазітар, які піша сакральную музыку.

Узнагароды яны атрымаюць 18 лістапада 2017 г. з рук папы Францішка. Цырымонія пройдзе ў Клементыйскай зале ватыканскага Апостальскага палацу і будзе трансліравацца ў прамым эфір Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.

На заканчэнне сустрэчы Арво Пярт выканае музыкальную кампазіцыю “Ойча наш” на фартэпіяна, якое належыць Бэнэдыкту XVI. Славуты кампазітар напісаў яе з нагоды 60-годдзя святарства Ёзэфа Ратцынгера, у 2011 г. Падчас цырымоніі ўручэння прэміі прагучаць таксама кароткія творы ў выкананні хора Сікстынскай капэлы.








All the contents on this site are copyrighted ©.