У Ватыкане 16-18 лістапада 2017 г. пройдзе XXXII Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная пошуку рашэнняў для барацьбы з глабальнымі адрозненнямі ў сферы аховы здароўя. Арганізатарам з’яўляецца Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у супрацоўніцтве з Міжнароднай канфедэрацыяй каталіцкіх устаноў аховы здароўя. Адкрые форум Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін.
Спектр тэм, узнятых на сустрэчы, вельмі шырокі: евангелізацыя і ахова здароўя, персаналізаваная і спачувальная дапамога пацыенту і яго сям’і, доступ да першаснай медыка-санітарнай дапамогі і асноўных лекавых сродкаў, уплыў фармацэўтычных і тэхналагічнах інавацый на догляд за хворымі, СНІД як мадэль змагання з няроўнасцю ў сферы аховы здароўя, праблемы біяэтыкі і біяправа, апостальства міласэрнасці ў вучэнні папы Францішка, ахова здароўя і субсідыярнасць у кантэксце “Caritas in Veritate” Бэнэдыкта XVI.
На форум прыедуць вядучыя спецыялісты ў сферы медыцыны з ЗША, Таяваня, Філіпін, Японіі, Індыі, Швейцарыі, Бельгіі, Італіі, Ірландыі, Галандыі, Уганды, Буркіна-Фасо, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Аўстраліі.
All the contents on this site are copyrighted ©. |