2017-11-09 14:37:00

Пантыфік пра будаванне, ахову і ачышчэнне Касцёла


Аб неабходнасці будавання, аховы і ачышчэння Касцёла казаў Папа 9 лістапада 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане, у свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі, што з’яўляецца катэдрай Рымскай дыяцэзіі і “маці і галавой усіх касцёлаў горада і свету”.

Гаворачы аб будаванні Касцёла, Святы Айцец нагадаў, што яго краевугольным каменем з’яўляецца Езус Хрыстус. Ён адзначыў, што калі нейкі храм будаваўся б без падмурка, ён непазбежна апынуўся б у руінах. Падобным чынам адбываецца, калі ў Касцёле няма жывой прысутнасці Езуса Хрыста. Вернікі з’яўляюцца жывымі камянямі, і кожны з іх адрозніваецца, што ўтварае багацце Касцёла. “Кожны з нас будуе ў адпаведнасці з дарам, атрыманым ад Бога. Мы не можам думаць пра маналітны Касцёл – гэта не Касцёл”, - сказаў Францішак.

Гаворачы пра ахоўванне Касцёла, Папа падкрэсліў важнасць усведамлення таго, што ў нас жыве Святы Дух, Які ажыўляе яго. Ён нагадаў запавет св. Паўла: “Не засмучайце Святога Духа Божага, якім вы пазначаны на дзень адкуплення” (Эф 4, 30). Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра тое, каб не паводзіць сябе насуперак гармоніі, якую Святы Дух стварае ў нас і ў Касцёле.

Кажучы аб ачышчэнні Касцёла, Пантыфік адзначыў, што гэтая праца павінна пачынацца з сябе, бо ўсе мы грэшныя. “Таму трэба бесперапынна ачышчацца і ачышчаць супольнасць: дыяцэзіяльную, хрысціянскую, паўсюдную супольнасць Касцёла, каб спрыяць яе развіццю”, - сказаў Францішак, завяршаючы сённяшнюю гамілію.








All the contents on this site are copyrighted ©.