2017-10-30 12:21:00

Папскі ўніверсітэт прадставіць кнігу пра Касцёл у СССР


У Папскім грыгарыянскім універсітэце 8 лістапада 2017 г. адбудзецца прэзентацыя кнігі “Каталіцкі Касцёл у Савецкім Саюзе ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да перабудовы”. Выдаўцом з’яўляецца гісторык і выкладчык вышэйузгаданай навучальнай установы кс. Ян Мікрут, а аўтарам прадмовы – арцыбіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. 

Іерарх, чыя вучоба, а затым пастырскае служэнне праходзілі ў Расіі і Беларусі, узгадвае канкрэтныя гісторыі з камуністычных часоў і перыяду адраджэння. “Сёння Каталіцкі Касцёл у Расіі і іншых краінах, якія ўзніклі пасля распаду СССР, мае пастаянныя структуры і дынамічна развіваецца”, - напісаў арцыбіскуп Кандрусевіч. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, ён актыўны ў душпастырстве, а таксама ў сацыяльнай і культурнай сферах. “Калі б у часы пераследу не было герояў веры, не адбылося б настолькі хуткае адраджэнне Касцёла”, - лічыць ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.