2017-10-30 12:36:00

Ватыканскія спартсмены падрымаюць місіянераў у Індыі


Сваю падтрымку дзейнасці салезіянскіх місіянераў у Індыі, якія вядуць барацьбу з з’явай выдавання непаўналетніх дзяўчат замуж за дарослых мужчын, выказалі спартсмены з клубу “Athletica Vaticana”.

Пяцьдзесят з іх – швейцарскія гвардзейцы, жандармы, супрацоўнікі ўстаноў Рымска курыі, Ватыканскай пошты, аптэкі, музеяў, Ватыканскага радыё і газеты “L’Osservatore Romano” – прымуць удзел 1 лістапада 2017 г. у “Corsa dei Santi” – забегу, прымеркаваным да урачыстасці Усх Святых. Ён пачнецца і завершыцца на Плошчы св. Пятра.

Клуб быў заснаваны ў пачатку верасня, і некаторыя з яго членаў ужо ўдзельнічалі у рымскім паўмарафоне “Via Pacis”. Марафонцы Папы, як называюць ватыканскіх спартсменаў, кажуць, што іх духоўным трэнерам з’яўляецца Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.