2017-10-22 14:22:00

Пантыфік: асвятляць рэальнасць Божым святлом


Хрысціянін пакліканы удзельнічаць у гуманітарнай і сацыяльнай рэчаіснасці не пярэчачы ні Богу, ні Цэзару, заўсёды асвятляючы зямныя рэальнасці святлом, якое зыходзіць ад Бога, сказаў папа Францішак 22 кастрычніка 2017 г. падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Евангелле сённяшняй нядзелі (Мц 22,15-21) расказвае пра новую сустрэчу, тварам у твар, Езуса са сваімі праціўнікамі. Тэма тычылася справы падатку Цэзару. Гэта было “калючае” пытанне, бо тычылася законнасці: даваць ці не даваць падатак імператару Рыма, якому ў часах Езуса належала Палеcтына. Стаўленні былі розныя. Таму пытанне, якое задалі фарысеі Езусу: “ці належыць даваць падатак Цэзару ?” (Мц 22, 17) было пасткай для Настаўніка. Сапраўды, у залежнасці ад таго, як адкажа, Езус быў абвінавачаны ў тым, ці ёсць Ён “за” ці “супраць” Рыма.

Але Езус, таксама і ў гэтым выпадку, спакойна рэагуе і выкарыстоўвае гэтае зласлівае пытанне, каб даць важнае навучанне, узвышаючыся над палемікай  супрацьлеглых бакоў. Ён кажа фарысеям: “ Пакажыце Мне падатковую манету”. Яны прынеслі Яму дынар і Езус, паглядзеўшы на манету, пытаецца ў іх: “Чыя гэта выява і надпіс?”. Фарасеі не маглі інакш адказаць, як толькі “Цэзара”. Тады Езус сказаў ім: “ Дык аддайце цэзарава цэзару, а Божае – Богу”  (Мц 22,19-21). З аднаго боку, загадаўшы вярнуць імператау тое, што яму належыць, Езус заявіў, што плаціць падатак – гэта не акт ідалапаклонства, але абавязак зямной уладзе. З другога боку – і тут Езус ударыў у цэнтр, маючы на ​​ўвазе прымат Бога - просіць аддаваць Яму тое, на што Ён заслугоўвае як Пан жыцця і гісторыі.

Спасылка на вобраз Цэзара, выява якога была адціснутая на манеце, кажа, што гэта справядліва - адчуваць сябе поўнасцю, з правамі і абавязкамі,  грамадзянамі дзяржавы. Але сімвалічна, што Ён звяртае ўвагу на яшчэ адзін вобраз, які ўпісаны унутры душы кожнага чалавека: вобраз Бога. Ён Пан усіх, і мы, што створаны “на Яго вобраз”, належым перш за ўсё Яму. Хрыстус робіць з пытання, якое яму паставілі фарысеі, больш радыкальнае і жыццёва важнае разуменне для кожнага з нас: “каму я належу?”.  Сям'і, гораду, сябрам, школе, працы, палітыцы, дзяржаве? Так, вядома. Але перш за ўсё - Езус нагадвае нам - ты належыш Богу. Гэта фундаментальная прыналежнасць. Менавіта Ён даў табе усё, кім з'яўляешся і што маеш. Такім чынам, наша жыццё мы можам і павінны пражываць з дня ў дзень у пастаянным пазнанні гэтай нашай асноўнай прыналежнасці. У аднаўленні сэрца ў любові да нашага Айца, які стварыў кожнага з нас паасобна, непаўторна, але заўсёды ў адпаведнасці з выявай яго ўлюбленага Сына, Езуса. Гэта - цудоўная таямніца.

Хрысціянін пакліканы канкрэтна ўдзельнічаць у гуманітарнай і сацыяльнай рэчаіснасці не пярэчачы ні Богу, ні Цэзару, што ёсьць фундментальным стаўленнем, заўсёды асвятляючы зямныя рэальнасці святлом, якое зыходзіць ад Бога. Прыярытэтны давер да Бога і надзея на Яго не павінны цягнуць за сабой ўцёкі ад рэчаіснасці, а хутчэй рупліва кіраваць нас аддаваць Богу тое, што належыць Яму. Дзеля таго менавіта веруючы чалавек глядзіць у будучую, рэчаіснасць Бога, поўнасцю жывучы зямным жыццём і з мужнасцю адказваючы на яго выклікі.

Няхай Панна Марыя дапаможа нам жыць заўсёды ў адпаведнасці з выявай Бога, якую мы носім ўнутры, даючы таксама наш уклад у будаўніцтва зямнога дома”, - сказаў Францішак.

Пасля марыйнай малітвы Папа заклікаў вернікаў да малітвы за мір у свеце. Францішак сказаў, што з асаблівай ўвагай сочыць за падзеямі ў Кеніі, дзяржаве, якую ён адведаў у 2015 г.  Пантыфік пажадаў, каб насельніцтва гэтай афрыканскай краіны здолела перамагчы цяпершнія цяжкасці ў клімаце канструктыўнага дыялогу, маючы ў сэрцы пошук сумеснага дабра.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.