2017-10-10 12:31:00

Ватыканскі банк падаў іск у суд Мальты


Некалькі дзён таму Інстытут рэлігійных спраў (IOR), больш вядомы пад назвай “Ватыканскі банк”, прад’явіў грамадзянскі іск у кампетэнтных судовых органах Мальты ў дачыненні да трэціх асоб, якія нясуць адказнасць за прычыненне значнага ўрону Інстытуту ў сувязі з пэўнымі інвестыцыйнымі здзелкамі, у якіх ён прымаў удзел. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.

Гэтая ініцыятыва пацвярджае дзейнасць Ватыканскана банка ў інтарэсах празрыстасці, што палягае на паведамленні кампетэнтным органам аб любых патэнцыйных злоўжываннях, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да яго, і прыняцці, як і ў гэтым выпадку, любых адпаведных мер для абароны сваіх фінансавых і рэпутацыйнага інтарэсаў, у тым ліку па-за медамі Дзяржавы Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.