2017-10-09 13:43:00

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Германіі


Папа прыняў 9 кастрычніка 2017 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера. Палітык правёў таксама сустрэчу з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя адносіны і плённае супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Германіяй, а таксама паміж мясцовым Касцёлам і дзяржаўнымі органамі ўлады. Была таксама выказана ўдзячнасць за станоўчы міжрэлігійны і экуменічны дыялог, асабліва паміж католікамі і пратэстантамі з нагоды 500-тай гадавіны лютэранскай Рэфармацыі, гаворыцца ў паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. 

Гаворка ішла пра некаторыя пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку пра эканамічную і рэлігійную сітуацыю ў Еўропе і ў свеце, з асаблівым акцэнтам на з’яву міграцыі і неабходнасць пашырэння культуры гасціннасці і салідарнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.