2017-10-05 13:30:00

Папа да халдэйскіх католікаў: спрыяць адзінству ў Іраку


Халдэйская Каталіцкая Царква павінна садзейнічаць адзінству, дыялогу і прымірэнню паміж усімі суб’ектамі грамадскага жыцця ў Іраку, а таксама вяртанню бежанцаў і пераадоленню падзелаў і супрацьстаянняў паміж братамі. Аб гэтым Францішак казаў 5 кастрычніка 2017 г. падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў Сінода гэтай Царквы, які праходзіць у Рыме.

“Карыстаюся нагодай, каб праз вас прывітаць вернікаў умілаванай іракскай зямлі, якія падвергліся цяжкім выпрабаванням, падзяляючы надзею ў сувязі з апошнімі навінамі, якія кажуць аб аднаўленні жыцця і дзейнасці ў рэгіёнах і гарадах, якія дагэтуль былі падвержаны балючаму і гвалтоўнаму прыгнёту. Няхай Божая міласэрнасць загоіць раны вайны, што выклікаюць боль у сэрцах вашых супольнасцяў, каб маглі, нарэшце, акрыяць”, - сказаў Папа.

Святы Айцец заклікаў халдэйскае духавенства садзейнічаць нацыянальнаму прымірэнню ў Іраку, спрыяць адзінству і братэрству з мясцовай каталіцкай супольнасцю лацінскага абраду, каб даваць вернікам добрае сведчанне, без стварэння падзелаў і разладаў. Экуменічны і міжрэлігійны дыялог павінен заўсёды пачынацца з нашага адзінства і каталіцкай еднасці, сказаў ён.

Халдэйская Каталіцкая Царква з’яўляецца адной з Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Яна налічвае каля 1 млн. вернікаў, найбольшая частка якіх пражывае у Іраку, Сірыі і Ліване. Вялікая колькасць халдэйскіх католікаў была вымушана пакінуць Блізкі Усходз і жыве сёння ў эміграцыі. Прадстаяцелем Царквы з’яўляецца Патрыярх Вавілона Халдэйскага і архіепіскап Багдадскі Луіс Рафаэль І Сака.








All the contents on this site are copyrighted ©.