2017-08-27 14:09:00

Святы Айцец: у Пятры бачны цэнтр еднасці Касцёла


Езус жадаў, каб бачны цэнтр адзінства яго Касцёла быў у Пятры і ў яго наступніках, якія з самага пачатку атаесамліваліся з Біскупам Рыма, горада, у якім Пятро і Павел склалі сваё сведчанне крыві, нагадаў вернікам папа Францішак 27 жніўня 2017 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Святы Айцец заклікаў: “ Няхай сёння наша Маці, падтрымлівае і суправаджае нас сваім заступніцтвам, каб мы поўнасцю дасягнулі тое адзінства, за якое Хрыстус і апосталы маліліся і аддалі сваё жыццё”.

“Евангелле сённяшняй нядзелі (Мц 16, 13-20) расказвае нам аб ключавым моманце дарогі Езуса са сваімі вучнямі: здарэнне, у якім Хрыстус хоча праверыць іх веру ў Яго. Спачатку хоча ведаць, што людзі думаюць пра Яго. А людзі думаюць, што Езус- гэта прарок, што з'яўляецца праўдай, але што не ставіць у цэнтр яго Асобу і Яго місію. Затым Хрыстус звярнуўся да сваіх вучняў з пытаннем, якое было Яму самым дарагім у сэрцы, і спытаўся іх непасрэдна: “А вы кім лічыце Мяне?“ (Мц 16,15). Цэраз гэтае “а вы” Езус рашуча адлучае апосталаў ад натоўпу, як бы хацеў сказаць: а вы, што знаходзіцеся са мной кожны дзень і знаеце мяне з блізка,  што ж больш вы зразумелі? Настаўнік чакае ад сваіх вучняў больш выразнага адказу, іншага ад  публічнай думкі. І сапраўды, менавіта такі адказ прыходзіць ад сэрца Сымона, званага Пётрам: “Ты -Хрыстус, Сын Бога Жывога” (Мц 16,16). Сымон Пётр высказвае сваімі вуснамі словы, якія большыя за яго, словы, якія выходзяць не ад яго прыродных здольнасцяў. Магчыма ён не скончыў пачатковай школы, але ў стане выказваць словы мацнейшыя ад яго. Гэта словы натхнёныя Нябесным Айцом. Сымон першы з Дванаццаці падкрэслівае сапраўдную ідэнтычнасць Езуса: Ён з’яўляецца Месіяй, Сынам пасланым Богам, каб збавіць чалавецтва. З гэтага адказу Хрыстус разумее, што дзякуючы веры, дадзенай Нябесным Айцом, існуе трывалы фундамент на якім можа пабудаваць сваю супольнасць, свой Касцёл. Таму кажа Сымону: “ты - Пётр скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой” (Мц 16,18).

Таксама і з намі, сёння, Езус хоча надалей будаваць свой Касцёл, той дом на трывалых фундаментах, на якіх, на жаль, часта знаходзяцца расколіны і якія маюць пастаянную патрэбу ў рамонце. Касцёл заўсёды патрабуе рэформы, направы. Безумоўна, мы не адчуваем сябе скалой, але толькі маленькімі камянямі. Аднак ніякі маленькі каменчык не з’яўляецца непатрэбным, у руках Езуса становіцца каштоўным, таму што Ён бярэ яго ў свае рукі, глядзіць на яго з вялікай пяшчотай, яго апрацоўвае з дапамогай Святога Духа і яго ўмяшчае ва ўласцівым месцы, аб якім Ён думаў заўсёды і дзе ён можа быць найбольш карысным у цэлай пабудове. І ўсе мы, незалежна ад таго, як малымі з’яўляемся,, мы сталі “жывымі камянямі”, калі Езус бярэ ў руку свой камень і робіць яго сваім, то яго ажыўляе, поўным жыцця Святога Духа, поўным жыцця дзеля Яго любові. Значыць мы маем месца і місію ў Касцёле, які з’яўляецца супольнасцю жыцця, складзеную з многіх камянёў, кожны з іх розны, якія ствараюць адзіны будынак у знак братэрства і адзінства.

Таксама сённяшняе Евангелле нагадвае нам, што Езус жадаў, каб бачны цэнтр адзінства яго Касцёла быў у Пятры. Таксама ён не з’яўляецца вялікай скалой. Ёсць маленькім каменям, якога ўзяў Езус і стаў цэнтрам адзінства ў Пётры  і ў тых, якія стануць яго наступнікамі ў гэтай самай адказнасці прымату, тых, якія з самага пачатку атаесамліваліся з Біскупам Рыма, горада, у якім Пётр і Павел склалі сваё сведчанне крыві.  

Даверым сябе Марыі, Каралеве апосталаў і Маці Касцёла. Яна была ў вячэрніку, побач з Пётрам, калі Святы Дух сышоў на апосталаў і іх штурхнуў выйсці і абвяшчаць усім, што Езус гэта Пан. Няхай сёння наша Маці, падтрымлівае і суправаджае нас сваім заступніцтвам, каб мы поўнасцю дасягнулі тое адзінства за якое Хрыстус і апосталы маліліся і аддалі сваё жыццё”, - сказаў Папа.

Затым Францішак прывітаў усіх вернікаў з Рыма і пілігрымаў з усяго свету: сем’і, парафіяльныя групы, асацыяцыі. Папа пажадаў усім добрай нядзелі і папрасіў не забывацца маліцца за яго. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.