2017-08-25 08:49:00

Пантыфік прыняў генсека Сусветнай рады Цэркваў


Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі пастара Олафа Фюксэ Твейта, Генеральнага сакратара Сусветнай рады Цэркваў і спадарыню Агнес Абум, мадэратара Цэнтральнага камітэта гэтага экуменічнага аб’яднання. Сустрэча адбылася 24 жніўня 2017 г. у Ватыкане. Падчас яе гаворка ішла пра перспектывы міру і еднасці на Карэйскім паўвостраве і ў Паўднёвым Судане.

Сусветная рада Цэркваў аб’ядноўвае 347 англіканскіх, дахалкідонскіх, праваслаўных, пратэстанцкіх і старакаталіцкіх Цэркваў. Каталіцкі Касцёл фармальна не ўваходзіць у склад гэтай арганізацыі, але з 1965 г. актыўна з ёй супрацоўнічае. Сядзіба Рады знаходзіцца ў Жэневе.








All the contents on this site are copyrighted ©.