2017-08-21 11:50:00

Прадстаўлены сімвалы падарожжа Папы ў Чылі і Перу


У Чылі і Перу прадставілі сімвалы Апостальскага падарожжа папы Францішка ў гэтыя краіны. Святы Айцец наведае іх у студзені 2018 г. Гэта будзе яго шосты візіт у Лацінскую Амерыку з пачатку пантыфікату.

Дэвізам пілігрымкі Пантыфіка ў Чылі, якая адбудзецца 15-18 студзеня, стануць словы з Евангелля паводле св. Яна: “Спакой Мой даю вам”. Яны з’яўляюцца добра вядомыя ўсім, як католікам, так і не. “Сваім візітам Папа заклікае да культуры сустрэчы, спрыяючы атмасферы адзінства для ўсяго чылійскага народу”, патлумачылі ў арганізацыйным камітэце па падрыхтоўцы візіту Францішка.

Лагатып утрымлівае тры галоўныя элементы: крыж, подпіс Папы і карту Чылі. Ён выкананы ў “ватыканскіх” – белым і жоўтым – колерах. У сваю чаргу надпіс “Чылі 2018”, у ніжняй частцы лагатыпа – колераў чылійскага флагу: чырвонага і блакітнага. 

Візіт у іншую лацінаамерыканскую краіну – Перу, які пройдзе 18-21 студзеня – адбудзецца пад дэвізам: “Паяднаныя надзеяй”. Гэтыя словы з’яўляюцца заклікам да натхнёнай надзеяй працы на карысць адзінства, аб важнасці якой Папа казаў у спецыяльным відэазвароце да перуанцаў на пачатку жніўня.

На лагатыпе візіту ў Перу выява папы Францішка змешчана ў контуры краіны. Побач намаляваны далоні чырвонага і жоўтага колераў, адкрытыя ў жэсце малітвы, праслаўлення і радасці па прычыне візіту Святога Айца. 








All the contents on this site are copyrighted ©.