2017-08-21 12:00:00

Папа скіраваў пасланне на Сусветны дзень мігранта і бежанца


“Кожны падарожны, які стучыць у нашыя дзверы – гэта магчымасць сустрэчы з Езусам Хрыстом”, - нагадаў папа Францішак у пасланні на Сусветны дзень мігранта і бежанца. Ён пройдзе ў Каталіцкім Касцёле 14 студзеня 2018 г. на тэму: “Прымаць, бараніць, падтрымліваць і інтэграваць мігрантаў і бежанцаў”. Дакумент Святога Айца быў апублікаваны 21 жніўня 2017 г. у Ватыкане.

Па словах Францішка, неабходна “прадставіць мігрантам і бежанцам больш шырокія магчымасці для бяспечнага і законнага ўезду ў краіны, у якія яны накіроўваюцца”. Неабходна спрасціць працэдуру выдачы “гуманітарных візаў”, спрыяць злучэнню сем’яю мігрантаў, а для найбольш уразлівых адкрыць гуманітарныя калідоры.

Святы Айцец крытычна паставіўся да практык калектыўнай дэпартацыі, асабліва калі людзей вяртаюць у краіны, дзе не можа быць гарантавана павага да іх фундаментальных правоў. 

Паводле Папы, абарона мігрантаў павінна пачынацца ўжо “на радзіме” і працягвацца “у месцы міграцыі”. Важна ацаніць здольнасць і кампетэнцыі гэтых людзей, прадставіць ім свабоду перасоўвання па краіне, каб мелі магчымасць знайсці сябе працу. Дзеці мігрантаў, у сваю чаргу, павінны мець магчымасць для таго, каб вучыцца і жыць са сваімі сем’ямі, падкрэсліў Францішак.

Бежанцы, паводле яго слоў, павінны мець умовы для таго, каб рэалізавацца як асобы. Пантыфік заклікаў спрыяць іх сацыяльна-працоўнаму ўключэнню, а на міжнародным узроўні падтрымліваць краіны, якія развіваюцца і адначасова прымаюць вялікую колькасць мігрантаў і бежанцаў.

Гаворачы пра патрэбу ў інтэграцыі, Святы Айцец заўважыў, што яна не павінна станавіцца “асіміляцыяй, якая вядзе да падаўлення ці забыцця ўласнай культурнай тоеснасці”. Трэба спрыяць “культуры сустрэчы” і ўхваліць міжнародныя дамовы, прысвечаныя мігрантам і бежанцам. Бліжэйшыя месяцы могуць стаць прывелеяванай магчымасцю для канкрэтных дзеянняў на карысць гэтых людзей, падкрэсліў у сваім пасланні Папа.  

Па існуючай традыцыі, Сусветны дзень мігранта і бежанца адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле ў Другую звычайную нядзелю літургічнага года. Пачатак быў пакладзены ў 1914 г., калі папа Пій X устанавіў гэты дзень малітвы ў знак салідарнасці з італьянскімі католікамі, змушанымі ехаць на заробкі ў іншыя краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.