2017-07-20 12:43:00

Ватыканская газета пра гандаль людзьмі ў Афрыцы


У сотні тысяч мільёнаў долараў у год ацэньваецца прыбытак, які свет злачыннасці атрымлівае дзякуючы гандлю людзьмі ў Афрыцы, і 90% гэтай сумы паступае з практыкі нелегальнай іміграцыі. Пра гэта піша 20 ліпеня 2017 г. ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano”.

“Гэта адзін з самых прыбытковых відаў бізнесу ў новым стагоддзі. Даходы, звязаныя з гандлем людзьмі ў Афрыцы, дасягаюць каля 400 млн долараў у год. (...) Гэта абсурдная лічба, якая з’яўляецца, у тым ліку, вынікам няздольнасці міжнароднай супольнасці сістэматычна супрацьстаяць гэтаму крызісу ў доўгатэрміновым плане”, - гаворыцца ў артыкуле.

Гаворка ідзе пра дадзеныя, заснаваныя на ацэнках Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, апрацаваныя на аснове анкетавання двух тысяч асоб, якія прыбылі з Афрыкі ў Італію. Іншай крыніцай інфармацыі, патлумачыла “L’Osservatore Romano”, з’яўляюцца няўрадавыя міжнародныя арганізацыі, такія як “Урачы без межаў”.








All the contents on this site are copyrighted ©.