2017-07-19 15:35:00

Святы Пасад: рэформа Рымскай курыі – адказ на новую рэчаіснасць


Працэс фарміравання нядаўна ўтворанай ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, кола яе кампетэнцый і стыль працы патлумачыў арцыбіскуп Сільвана Тамазі, упаўнаважаны сакратар узгаданай структуры, 19 ліпеня 2017 г. у інтэрв’ю выданню “Vatican Insider”.

“Мы знаходзімся ў працэсе будаўніцтва, фізічнага і маральнага, новай Дыкастэрыі”, – падкрэсліў іерарх. Па яго словах, гэта важная частка рэформы Рымскай курыі, ініцыяванай папам Францішкам. Па сутнасці, гаворка ідзе пра аб’яднанне чатырох асобных органаў – Папскай рады “Iustitia et Pax”, Папскай рады “Cor Unum”, Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў і Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя. Асноўныя арганізацыйныя пытанні ўжо вырашаны. “Я ўзяты на новую пасаду, каб дапамагчы на этапе пераходу ад чатырох папярэдніх структур да гэтай новай рэчаіснасці”, - дадаў арцыбіскуп Тамазі. З прызначэннем на пасаду ўпаўнаважанага сакратара іерарх спадзяецца выкарыстаць свой папярэдні вопыт працы ў якасці Пастаяннага назіральніка Апостальскай Сталіцы пры ААН на карысць новаму “сацыяльнаму” органу Рымскай курыі.

“Перавагай гэтай рэформы з’яўляецца інтэгральны падыход. Немагчыма казаць пра бежанцаў без уліку міру і барацьбы з беднасцю, правоў чалавека і годнасці чалавечай асобы. У глабалізаваным свеце быў неабходны паслядоўны і ўсеабдымны адказ”, – сказаў арцыбіскуп Тамазі.

Па словах іерарха, Дыкастэрыя вядзе дыялог Святога Пасаду, Каталіцкага Касцёла, з сучасным светам, а яе арганізацыйная структура адказвае патрабаванню Другога Ватыканскага Сабору “прыйсці ў адпаведнасць з паукутамі і надзеямі сучаснага чалавека”. “Дыкастэрыя апліцыруе сацыяльнае вучэнне Каталіцкага Касцёла на новыя абставіны і новыя вынаходніцтвы”, - сказаў упаўнаважаны сакратара новага ватыканскага органа.








All the contents on this site are copyrighted ©.