2017-07-19 15:47:00

Кардынал-прэфект: новая дыкастэрыя хутка будзе ўкамплектавана


“Свецкія вернікі пакліканы рэалізавацца ў Касцёле. Я глыбока перакананы ў тым, што да іх належыць будучыня”, - сказаў у інтэрв’ю для часопіса “America” прэфект нядаўна створанай Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, амерыканскі кардынал Кэвін Фарэл.

Ён адзначыў, што статут установы прадугледжвае даручэнне ключавых пазіцый кваліфікаваным свецкім. Прэфектам павінен быць іерарх, але другі чалавек пасля яго, сакратар, можа быць свецкім. Тым не менш, ён павінен добра ведаць Касцёл і кананічнае права.

31 мая 2017 г. Папа прызначыў сакратаром узгаданай Дыкастэрыі кс. Алезандры Aуі Мэла з Бразіліі, але кіраўніком секцыі па справах жанчын была прызначана Марта Радрыгес з Іспаніі, свецкая кансэкраваная верніца з руху “Regnum Christi”.

Кардынал Фарэл хацеў бы бачыць на чале секцыі па справах сям’і нейкага сужонка, каб той лепш разумеў сямейнае жыццё. Але гэта павінен быць сапраўды кампетэнтны чалавек.

Кіраўнік дыкастэрыі спадзяецца, што да сярэдзіны верасня ўдасца ўкамплектаваць усе ключавыя пасады. Часу няшмат, таму што набліжаюцца дзве падзеі, якія яна арганізуе: Сусветная сустрэча сем'яў у жніўні 2018 г. у Ірландыі і Сусветныя дні моладзі ў студзені 2019 г. у Панаме.








All the contents on this site are copyrighted ©.