2017-07-16 13:53:00

Святы Айцец: няхай голас работнікаў мацней гучыць ў Касцёле


“Голас працоўных няхай надалей гучыць ва ўлонні Касцёла”, пажадаў папа Францішак 16 ліпеня 2017 г. у сваім пасланні да ўдзельнікаў міжнароднай сустрэчы  Сусветнага руху хрысціянскіх работнікаў, якія вядуць свае працы ў іспанскай Авілі з нагоды 50-ці годдзя яго заснавання.

У мерапрыемстве прымае ўдзел 120 дэлегатаў у якасці прадстаўнікоў руху,  які дзейнічае сёння ў 79-ці краінах свету. Тэма сустрэчы: “Зямля, дом і праца для годнага жыцця”. Пасланне, за подпісам кардынала Дзяржсакратара П'етра Параліна, падкрэслівае, што “годнасць чалавечай асобы цесна звязана з гэтымі трыма рэальнасцямі”, якія нагадваюць пра тое, што асноўны досвед чалавека ў тым, каб “адчуваць сябе укаранёным у свеце, у сям'і, у грамадстве ".

“Зямля, дом і праца - гэта значыць перамагаць; кожнаму чалавеку адпавядае яго годнасць і ніхто не павінен быць адкінутым”, - адзначаецца ў пасланні. Папа нагадвае, што ў гэтым  падахвочвае нас наша вера ў Бога, які паслаў Свайго Сына ў свет, каб, падзяляючы гісторыю свайго народа, жывучы ў сям'і і працуючы сваімі рукамі, змог выкупіць і збавіць чалавека сваёй смерцю і ўваскрасеннем ".

На канец Францішак заклікаў працаўнікоў- хрысціян “працягваць з абноўленым імпульсам несці Евангелле ў свет працы”.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.