2017-07-14 14:04:00

Дзяржсакратар: міграцыя павінна быць правам, а не прымусам


Дзяржсакратар Яго Святасці Папы, кардынал Пьетра Паралін падтрымаў прапанову былога прэм’ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы вырашэння крызісу бежанцаў. Лідэр Дэмакратычнай партыі лічыць, што патэнцыйныя кандыдаты на мігрантаў патрабуюць дапамогі ў іх уласных краінах, што дазволіць ім не пакідаць месца свайго жыхарства.

Рашэнне эміграваць, сказаў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка ў размове з журналістамі з нагоды прэзентацыі кнігі ў італьянскай Палаце дэпутатаў, павінна быць добраахвотным, а не вымушаным абставінамі. “Яно павінна быць правам, а не прымусам, па прычыне таго, што ва ўласнай краіне няма перспектыў жыцця і росту”, - сказаў кіраўнік ватыканскай дыпламатыі.

Кардынал Паралін часта вяртаецца да тэмы міграцыі. Раней ён заяўляў, што бяспечная, упарадкаваная і кантраляваная міграцыя з’яўляецца фактарам прагрэсу для інклюзіўнага і ўстойлівага росту, а мігранты могуць рабіць унёсак – часта вельмі важны – у развіццё грамадстваў, якія іх прымаюць, а таксама працаваць на карысць прагрэсу, стабільнасці і міру ў краінах свайго паходжання.








All the contents on this site are copyrighted ©.