2017-07-10 12:46:00

Імамы Еўропы супраць ісламскага тэрору


Еўрапейскія імамы выказалі сваё непрыхільнае стаўленне да ісламскаму тэрору. З гэтай мэтай яны пачалі 8 ліпеня 2017 г. марш міру да тых еўрапейскіх гарадоў, у якіх у апошнім часе былі здзейсненыя тэракты. Маршы імамаў пачаліся ад Парыжа. 9-га ліпеня яго ўдзельнікі прыбылі ў Берлін. Там, разам з прадстаўнікамі хрысціянства і юдаізму, яны асудзілі гвалт, які здзяйсняецца ў імя рэлігіі.

У берлінскім Касцёле памяці імператара Вільгельма ініцыятар гэтай падзеі імам Гасан Чалхаумі з Парыжа падкрэсліў, што тэрарызм можна пераадолець толькі разам.

На працягу ўсяго тыдня праз Еўропу вандруюць каля 60 імамаў у якасці змагароў за мір. Пасля Парыжа і Берліна чарговымі гарадамі, якія яны наведаюць, будуць Брусэль, Сан-Эцьен-дзю-Руврэ, Тулуза і Ніца. Далучыліся да імамаў таксама прадстаўнікі іншых рэлігій, як веруючыя так і атэісты.

У каталіцкім касцёле французскага горада Сэн-Эцьен-дзю-Руврэ, на “знак міру і братэрства” будзе здзейснены акт пасвячэння “памятнага каменя”. Гэтае месца будзе нагадваць пра кс. Жака Гамэла, якога забілі ісламскія тэрарысты 26 ліпеня мінулага года, у момант, калі ён цэлебраваў св. Імшу. 

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.