Папа Францішак быў глыбока засмучаны, калі даведаўся пра загінулых у выніку абрушэння аднаго з жылых дамоў ў італьянскім горадзе Торрэ -Анунцыята, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, скіраванавай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Загінула восем чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Папа запэўніў аб сваіх малітвах за душы тых, што загінулі трагічна. “Святы Айцец просіць у міласэрнага Бога суцяшэння для параненых і тых, хто церпіць з прычыны страты сваіх блізкіх”, - гаворыцца ў пасланні, скіраваным на імя кардынала Крэшэнцыё Сэпэ, арцыбіскупа Неапаля.
Трагедыя адбылася ў пятніцу 7 ліпеня. Прычына абрушэння будынка невядомая.Мясцовыя масс-медыя інфармуюць, што спрычынілі трагедыю рамонтныя працы, якія вяліся ў гэтым будынку. Усё ўказвае на тое, што была парушана яго канструкцыя.
Ян Мойсік
All the contents on this site are copyrighted ©. |