2017-06-18 11:40:00

Папа ўзначаліць св. Імшу з нагоды ўрачыстасці Божага Цела


Папа Францішак сёння позным вечарам узначаліць св. Імшу перад базылікай св. Яна на Латэране з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая ў Італіі сёлета адзначаецца у нядзелю, 18 чэрвеня. Пасля яе пройдзе эўхарыстычная працэсія да базылікі Санта-Марыя-Маджорэ, на заканчэнне якой Пантыфік удзеліць вернікам благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Гэта першы раз, што св. Імша і эўхарыстычная працэсія з нагоды гэтага свята былі перанесены з чацьверга на нядзелю. Такое рашэнне прыняў сам Папа. Паводле Святога Айца, такім чынам, у літургіі і працэсіі зможа прыняць удзел больш святароў і вернікаў, а таксама будзе менш нязручнасцяў для гарадскога транспарту, чым у працоўны дзень.

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.