Аб каштоўнасці і важнасці чалавечай працы нагадаў афіцыйны прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ААН. Арцыбіскуп Іван Юркавіч прыняў удзел у 106-й сесіі Мінжнароднай канферэнцыі працы. У сваім дакладзе ватыканскі іерарх звярнуў увагу на праблему беспрацоўя.
Прадстаўнік дыпламатыі Святога Пасаду адзначыў, што крызіс рынку працы – гэта вынік няздольнасці сусветнай эканомікі ствараць дастатковую колькасць працоўных месцаў – не толькі ў развітых краінах, але таксама ў тых, якія развіваюцца. Глабальная эканоміка па-ранейшаму пазначана ростам няроўнасці на ўсіх кантынентаў, што нараджае крызіс і сацыяльную напружанасць.
Іерарх нагадаў, што беспрацоўе ў першую чаргу ўдарае па моладзі. Хоць тэхнічны працэс прывёў да стварэння новых працоўных месцаў, гэтага недасткова для таго, каб пакрыць адсутнасць працы ў іншых сектарах. Цытуючы словы папы Францішка, арцыбіскуп Юркавіч заўважыў, што праца павінна садзейнічаць росту асобы і з'яўляецца важным элементам чалавечай годнасці.
All the contents on this site are copyrighted ©. |