2017-06-06 15:31:00

Ватыкан: дыскусія аб ролі жанчын у навучанні братэрству


Роля жанчыны ў навучанні паўсюднаму братэрству – такой тэме прысвечана пленарнае пасяджэнне Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу. Форум пройдзе 7-9 чэрвеня 2017 г. пры ўдзеле членаў і кансультантаў дыкастэрыі. На заканчэнне сесіі іх прыме на аўдыенцыі папа Францішак. 

Падчас пасяджэння прагучаць чатыры даклады, у якіх роля жанчын у будаванні братэрства будзе разглядацца праз прызму Святога Пісання, выключнасці жаночых здольнасцяў, укладу ў будаванне міру і экуменічных адносін. 

У рамках форума адбудуцца дыскусіі аб міжрэлігійнай сітуацыі ў свеце, дзейнасці хрысціянскай супольнасці на карысць умацавання ролі жанчыны ў навучанні братэрству і будаванні лепшых адносін паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады па міжрэлігійнаму дыялогу. 








All the contents on this site are copyrighted ©.