2017-06-03 15:08:00

Святы Айцец сустрэў у Ватыкане пасажыраў “Дзіцячага цягніка”


Вам давялося перажыць страшную рэч. Бедства раніць душу, але Бог дапамагае аднавіцца. З такімі словамі папа Францішак звярнуўся 3 чэрвеня 2017 г. да дзяцей з гарадоў цэнтральнай часткі Італіі, пацярпелых ад землятрусу ў жніўні 2017 г., якія прыбылі на ватыканскую чыгуначную станцыю ў рамках штогадовай акцыі “Дзіцячы цягнік”.

У гэтым годзе акцыя праходзіла пад дэвізам “Маленькія падарожнікі, вялікія пасланцы і абаронцы Зямлі”. Сустрэча з Пантыфікам адбылася ў зале Паўла VI у Ватыкане. Францішак шчыра прызнаўся, што слухаць любіць больш, чым гаварыць, і таму запрасіў суразмоўцаў падзяліцца ўспамінамі пра стыхійнае бедства і яго наступствы, расказаць пра свае мары і спадзяванні. Пачуўшы пра тое, як у пацярпелым рэгіёне адбудоўваюцца дамы і зноў адкрываюцца школы, Святы Айцец у чарговы раз запэўніў дзяцей, што пасля любога нясчасця Бог дапамагае аднаўленню.

Францішак падзякаваў маленькім падарожнікам за размову, падкрэсліўшы пры гэтым, што словы “вялікі дзякуй” – гэта менавіта тое, што набольш цешыць Езуса.

Акцыя “Дзіцячы цягнік” адбылася ўжо ў пяты раз па ініцыятыве Папскай рады па культуры і пры падтрымцы Італьянскай дзяржаўнай чыгункі. Яе ўдзельнікамі заўсёды становяцца дзеці, якія па пэўных прычынах апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах.








All the contents on this site are copyrighted ©.