2017-06-02 15:22:00

Святы Айцец правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Латвіі


Францішак прыняў на аўдыенцыі 2 чэрвеня 2017 г. Прэзідэнта Латвіі Раймандса Веёніса, пасля чаго палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. 

У ходзе сардэчных размоў, былі высока ацэнены добрыя двухбаковыя адносіны паміж Святым Пасадам і Латвіяй, а таксама станоўчы ўклад Каталіцкага Касцёла ў грамадскае жыццё гэтай краіны. Адбылося абмеркаванне некаторых тэм, што ўяўляюць агульны інтарэс: прыняцце мігрантаў і перспектывы будучага еўрапейскага праекту. Абмяркоўвалася таксама рэгіянальная сітуацыя, паведамілі ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

 

Раймандс Веёніс займае пасаду Прэзідэнта Латвіі з 8 ліпеня 2015 г. У 2014 г. Францішак прымаў на аўдыенцыі яго папярэдніка Андрыса Берзіньша.

 








All the contents on this site are copyrighted ©.