2017-06-02 14:44:00

Пантыфік: супярэчнасць – казаць пра мір і гандляваць зброяй


На працягу чэрвеня Святы Айцец заклікаў маліцца, “каб адказныя за народы рашуча імкнуліся пакласці канец гандлю зброяй, які з’яўляецца прычынай многіх нявінных ахвяр”. Сваю інтэнцыю Пантыфік патлумачыў у спецыяльным відэа, якое 2 чэрвеня 2017 г. Ватыканскі тэлецэнтр распаўсюдзіў на сваім канале ў “YouTube”.

“Гэта абсурдная супярэчнасць, казаць пра мір, весці перамовы аб міры, і ў той жа час, заахвочваць або дазваляць гандаль зброяй”, - падкрэсліў Францішак. Ёсць сапраўдныя “камерцыйныя войны”, якія вядуцца “купцамі смерці” для незаконнага продажу ўзбраенняў, дадаў ён. “Давайце пакладзём канец гэтай сітуацыі. Памолімся разам, каб нацыянальныя лідэры ўзялі на сябе цвёрдыя абавязацельствы пакласці канец гандлю зброяй, што з’яўляецца прычынай шматлікіх нявінных ахвяр”, - заклікаў Пантыфік у відэа-звароце.








All the contents on this site are copyrighted ©.